Грузінская Праваслаўная Царква адпрэчыла праект дакумента Усеправасланага сабора аб экуменізме


Прадстаяцель Грузінскай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Ілля II 16 лютага на паседжанні Сінода абвесціў пра адмову ад праекта дакумента «Адносіны Праваслаўнай Царквы з астатнім хрысціянскім светам», падрыхтаванага для вынясення на Усеправасланы сабор, які пройдзе ў чэрвені ў Грэцыі.

Патрыярх Ілля
Таксама Грузінская Праваслаўная Царква абскардзіла іншыя дакументы, падрыхтаваныя да Усеправасланага сабору, паведамляе religion.in.ua.

Узяць удзел у маючым адбыцца Вялікім Саборы павінныя ўсе чатырнаццаць памесных аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў. Дакументы, па якіх не дасягнутая ўсеагульная згода, будуць знятыя з парадку дня.

“Наша Царква была, ёсць і будзе абаронцай Праваслаўя. Грузінская Праваслаўная Царква абвяргае праект дакумента аб экуменізме, падрыхтаваны да Вялікага сабору. Нашая Царква – гэта тое, што выратавала нашую краіну і наш народ”, – кажа Патрыярх.

Праект дакумента Усеправасланага сабора, зацверджаны падчас сходу прадстаяцеляў памесных Праваслаўных Цэркваў у канцы студзеня ў Швейцарыі ў Шамбезі, прадугледжвае, сярод шэрагу пунктаў, пошук шляхоў да “згубленага адзінства хрысціянаў на глебе веры і паданні старажытнай Царквы сямі Сусветных Сабораў”, а таксама канстатуе, што, “зыходзячы з багаслоўскіх і пастырскіх меркаванняў”, Праваслаўная Царква гатовая “добразычліва і станоўча глядзець на дыялог з рознымі хрысціянскімі цэрквамі і канфесіямі і на ўдзел у экуменічным руху найноўшых часоў наогул, верачы, што такім чынам яна нясе актыўнае сведчанне аб паўнаце Хрыстовай праўды”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі