Сенат Італіі падтрымаў легалізацыю аднаполых саюзаў

Італія
Італьянскі сенат 25 лютага ўхваліў законапраект, які прадугледжвае легалізацыю аднаполых саюзаў. Законапраект, “за” які прагаласавалі 173 сенатары, “супраць” – 71, прэм’ер-міністр краіны Матэа Рэнца назваў “гістарычным”. Цяпер законапраект павінен атрымаць адабрэнне ніжняй палаты парламента, паведамляе ВВС.

У выпадку яго паспяховага прыняцця аднаполыя пары змогуць агаворваць падзел маёмасці і правы атрымання ў спадчыну, аднак не змогуць усынаўляць дзяцей – гэты артыкул з законапраекта выключаны, што італьянскае ЛГБТ-супольнасць ужо назвала “здрадніцкім”.

У канцы студзеня ў сувязі з чаканым прыняццем законапраекта ў Італіі адбыліся маштабныя акцыі пратэсту як прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, так і праціўнікаў легалізацыі аднаполых саюзаў.

Раней Еўрапейскі суд па правах чалавека неаднаразова крытыкаваў Італію за адсутнасць закона, накіраванага на легалізацыю правоў аднаполых пар. Гей-саюзы дазволеныя мясцовым заканадаўствам у некаторых муніцыпалітэтах, але на нацыянальным узроўні яны забароненыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі