Камітэт выратавання прадпрымальніцтва патрабуе выхаду Беларусі з ЕАЭС і падтрымлівае Дзень Волі

квп

Камітэт выратавання прадпрымальніцтва патрабуе выхаду Беларусі з ЕАЭС і падтрымлівае Дзень Волі.

У паседжаннi камітэта, арганізаваным БХД, прынялі удзел Мікалай Статкевіч, сустаршыня БХД Павел Севярынец, Андрэй Клімаў, Дзяніс Садоўскi, прадстаўнік аб’яднання «Перспектыва» — намеснік старшыні Вячаслаў Піліпук, лідары вулічных прадпрымальніцкіх пратэстаў Алесь Макаеў, Алесь Таўстыка, прадстаўнікі ІП з Мiнску, Гомеля, Берасця, Кобрына, Салігорска, Барысава, Наваполацка, Дзяржынска.

Прынята рашэнне падтрымаць пратэстныя акцыі 28 лютага, 7 і 14 сакавіка, прыняць удзел у Дні Волі, запатрабаваць выхаду Беларусі з ЕАЭС і ўстрымацца ад узаемнай крытыкі, паведамляе прэс-служба БХД.

Наступная сустрэча камітэту пройдзе перад маршам прадпрымальнікаў 10 сакавіка ў Мiнску.

Поўны тэкст рэзалюцыі камітэту можна пачытаць па спасылцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі