“Карытас” Мінск запрашае на семінар па асновах валанцёрства
Мінскі “Карытас” запрашае жадаючых з парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі да ўдзелу ў семінары па навучанні асновам валанцёрства. Падчас семінару будуць разглядацца пытанні пошуку валанцёраў, іх сумеснай працы са штатнымі супрацоўнікамі; аказання першай дапамогі; дагляду за ляжачымі хворымі і працы з дзецьмі да 10 год.
Вялікі акцэнт будзе рабіцца на практычную частку. Валанцёры навучацца аказваць першую медыцынскую дапамогу, дапамагаць ляжачым хворым, папрактыкуюцца ў розных формах творчых заняткаў з дзецьмі, паведамілі Krynica.info ў “Карытас”.
Семінар будзе праходзіць з 11 па 13 сакавіка альбо з 13 па 15 сакавіка ў Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры «Карытас» па адрасе: Мінскі раён, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1. Удзел бясплатны. Удзельнікі самастойна аплачваюць толькі даезд. Колькасць месцаў абмежаваная.
Па дадатковую інфармацыю звяртацца па нумары: +375 29 184- 22- 84, альбо на пошту: caritas@caritas-minsk.by.
«Сaritas» Гродна запрашае на велікодную выставу-кірмаш
А ў Гродне 28 лютага з 09:00 да 20:00 у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбудзецца Велiкодная выстаўка «Сaritas»-2016. Валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства падрыхтавалi для наведвальнікаў hand-made вырабы, паштоўкi, свечкi, шмат прысмакаў і добрага настрою, паведамляе Catholic.by.
Ахвяраванні пойдуць на велiкодныя ініцыятывы «Сaritas». Таксама кожны жадаючы зможа больш даведацца пра дзейнасць дабрачыннага каталіцкага таварыства.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)