Круз і Рубіё аб’ядналіся супраць Трампа на ўнутрыпартыйных дэбатах

Карыстаючыся падтрымкай Тэда Круза, Марк Рубіё абрынуўся з крытыкай на Дональда Трампа падчас партыйных дэбатаў Рэспубліканскай партыі 25 лютага.

У запалу спрэчкі Рубіё заявіў, што калі б Трамп не атрымаў у спадчыну бы свой капітал, то ён бы «прадаваў гадзіннікі на Манхэтэне», на што апошні адказаў: «Я атрымаў адзін мільён спадчыны і ператварыў яго ў дзесяць мільярдаў».

У самыя напружаныя моманты, калі вядучы губляў кантроль над дэбатамі, Трамп адказваў на выказванні апанентаў абразамі, назваўшы Рубіё «няўдачнікам», а Круза — «ашуканцам».

Рубіё сарваў апладысменты публікі, адпарыраваўшы абвінавачванні Трампа ў тым, што ён паўтарыўся некалькі разоў на дэбатах месячнай даўніны, сказаўшы апаненту: «я заўважыў, што вы паўтарыліся пяць секунд таму».

Апаненты таксама абвінавацілі Трампа ва ўкрывальніцтве ад падаткаў і найманні нелегальных імігрантаў з Польшчы.

У той жа час Трамп заявіў, што ў выпадку свайго абрання ён пабудуе сцяну на мяжы з Мексікай. Ён таксама паведаміў пра свой намер быць пасярэднікам ва ўрэгуляванні адносін паміж Ізраілем і Палестынай.

Па матэрыялах Fox News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі