У Салігорскім раёне маліліся ў памяць аб адрыве уніятаў ад Рыма і далучэнні іх да РПЦ

Унія
У праваслаўным Пакроўскім храме ў вёсцы Чыжэвічы ў Салігорскім раёне 25 лютага пасля заканчэння Боскай літургіі было здзейсненае набажэнства падзякі ў памяць далучэння прыходаў Грэка-Каталіцкай Царквы да Праваслаўнай Царквы на Полацкім саборы ў 1839 годзе.

Набажэнства здзейснілі клірыкі Пакроўскага прыхода протаіерэй Дзімітрый Васільеў і дыякан Яўген Ткачоў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Па завяршэнні набажэнства протаіерэй Дзімітрый Васільеў прамовіў пропаведзь пра тое, што ліквідацыя Уніі мела вялікае значэнне з гледзішча як гістарычнага і палітычнага, так і сакральнага, бо дазволіла “духоўна аб’яднаць расколатыя часткі беларускага народа”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі