У старажытнай шахце ў Ізраілі знойдзена тканіна часоў цара Давіда

У старажытнай меднай шахце ў Ізраілі навукоўцамі была знойдзена шырокая калекцыя тканін эпохі цароў Давіда і Саламона.

Дробныя кавалачкі тканіны рознага колеру, выкананыя ў рознай ткацкай тэхніцы і ўпрыгожаныя рознымі арнаментамі, даюць больш поўнае ўяўленне аб ранняй культуры ідумеяў — паўкачавога народу, прадстаўнікі якога, як мяркуюць навукоўцы, працавалі ў медных рудніках рэгіёну Тымна і, паводле Бібліі, ваявалі з Ізраільскім царствам.

Рудакопы той эпохі куплялі прадукты харчавання, ваду і тканіны, якія прывозіліся з іншых рэгіёнаў (напрыклад, сярод выяўленых тканін знойдзены кавалак лёну, які вырабляўся ў даліне Ярдана на поўначы Ізраіля). Большасць знойдзеных тканін былі вытканы з воўны, матэрыялу, які рэдка выкарыстоўваўся ў тую эпоху, што сведчыць пра высокі ўзровень развіцця ткацкага майстэрства і гандлёвыя сувязі той эпохі.

Тэкстыль 3000-гадовай даўніны змог захавацца дзякуючы сухому мікраклімату руднікоў.

Акрамя тканін даследчыкі таксама выявілі мноства насенне «сямі пладоў Ізраіля» — двух траваў і пяці садавін, якія лічалася ў тую эпоху, што растуць толькі ў Ізраілі.

Па матэрыялах  Fox News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі