Акцыя прадпрымальнікаў у Мінску скончылася малітвай ля Чырвонага касцёла
У Мінску 28 лютага прайшоў чарговы мітынг прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць указу № 222. Удзел у ім узялі каля 300 чалавек, у тым ліку тых, хто абураны падвышэннем тарыфаў на камунальныя паслугі. Мітынг пачаўся на Кастрычніцкай плошчы, а потым перамясціўся на плошчу Незалежнасці.
Падчас акцыі рэжысёр Вольга Нікалайчык правяла перформанс пад назвай «Рынак-222»: прынесла торбу рэчаў, якія сапсаваліся за той час, пакуль прадпрымальнікі не працавалі, каб перадаць іх вышэйшаму кіраўніцтву краіны, паведамляе Радыё Свабода.
З прапановы сустаршыні БХД Паўла Севярынца ўдзельнікі мітынгу прагаласавалі за далучэнне да маршу прадпрымальнікаў 14 сакавіка. Ён таксама заклікаў устрымацца ад узаемнай крытыкі і абвінавачванняў.
З Кастрычніцкай плошчы ўдзельнікі акцыі вырушылі на плошчу Незалежнасці. Адказнасць за шэсце ўзяў на сябе адзін з лідараў Руху салідарнасці “Разам” Аляксандр Макаеў. Каля Чырвонага касцёла пратэстоўцы заявілі пра нелегітымнасць кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Скончылася акцыя малітвай за Беларусь.
Акцыя прайшла без затрыманняў, але на некалькіх удзельнікаў мітынгу складзеныя пратаколы. Наступная акцыя прадпрымальнікаў адбудзецца 14 сакавіка.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)