Беларусы ўзялі ўдзел у адмысловых рэкалекцыях для чыгуначнікаў у Польшчы

Вадовіцэ
Чыгуначнікі-каталікі з Гродна, Ліды, Ваўкавыска і Маладзечна, якія належаць да душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі, узялі ўдзел у адмысловых рэкалекцыях, якія праходзілі з 26 па 28 лютага ў польскім Вадовіцэ – на радзіме святога Папы Яна Паўла II.

Фармацыйна-рэкалекцыйную сустрэчу зладзіла Каталіцкае таварыства польскіх чыгуначнікаў, на якую беларусы паехалі ў суправаджэнні свайго душпастыра – ксяндза Міхала Бубена, які служыць у Маладзечне, паведамляе catholic.by.

Традыцыйна рэкалекцыі адбываліся ў кляштары айцоў кармэлітаў, гісторыя якога далучаная да біяграфіяў святога Папы Яна Паўла ІІ і святога Рафала Каліноўскага. Рэкалекцыйныя разважанні на тэму «Будзьце сведкамі Міласэрнасці» ўзначаліў кс. Рышард Марціняк SAC.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі