Гурт «Laudans» пакажа ў Мінску музычны спектакль

афіша
У Мінску ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа 8 сакавіка хрысціянскі музычны гурт «Laudans» прадставіць спектакль «Трэба спяшацца любіць».

Гурт вырашыў падчас Вялікага поста зладзіць не звычайны музычны канцэрт,  а паспрабаваць выступіць у больш стрыманым фармаце, паведамляе catholic.by.

Спектакль адбудзецца пасля святой Імшы на 19.00 у Кальварыйскім касцёле. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

У Полацку пройдзе дыяцэзіяльнае Ночнае чуванне моладзі

У Полацку 12-13 сакавіка адбудзецца малітоўнае чуванне моладзі, тэма якога гучыць як “З глыбіні я клічу Цябе, о Пане!”.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 19.00, у 19.30 адбудзецца вячэра, ў 20.15 – пачнецца праграма чування. Апоўначы Святую Імшу ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

У Гродне пройдуць рэкалекцыі для хлопцаў аб распазнанні паклікання

У Гродне ў Вышэйшай духоўнай семінарыі з 18 па 20 сакавіка продуць рэкалекцыі аб распазнанню паклікання на тэму «Устану і пайду да майго Айца». На рэкалекцыі запрашаюцца юнакі ад 14-гадовага ўзросту.

Арганізатары просяць паведаміць аб сваім удзеле па тэлефоне 8 0152 77 02 34.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі