Хрысціяне Ірака падвяргаюцца пераследу і з боку мусульман-шыітаў

Як заявілі прадстаўнікі хрысціянаў у парламенце Ірака, дамы, маёмасць і грошы іракскіх хрысціян адбіраюцца мусульманскімі апалчэнцамі-шыітамі, якіх падтрымлівае Іран і якія на чале з іранскімі дарадцамі змагаюцца супраць баевікоў ІДІЛ у свабоднай кааліцыі з ЗША.

Страціўшы ўсю сваю маёмасць, іракскія хрысціяне вымушаныя пакідаць родныя краі. Рабаванню падвяргаюцца асірыйскія, халдзейскія і сірыйскія меншасці ў Багдадзе і Арбіле. Апалчэнцы ўрываюцца ў дамы і на прадпрыемствы, выкарыстоўваючы фальшывыя дакументы.

Прадстаўнікі хрысціянскага духавенства рэгіёну заклікалі ўлады Іраку абараняць правы ўсіх грамадзян незалежна ад іх веравызнання.

Па матэрыялах Christian Post.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі