Еўрапейскія дыпламаты возьмуць удзел у святкаванні 500-годдзя беларускай Бібліі

Біблія
Удзел у святкаванні ў наступным годзе 500-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання, а таксама з’яўлення першага перакладу Бібліі на беларускую мову возьмуць супрацоўнікі міністэрства замежных справаў і дыпламаты еўрапейскіх дзяржаваў, акрэдытаваныя ў Беларусі.

26 лютага работнікі дыпкарпуcоў сабраліся ў Нацыянальнай бібліятэцы, каб абмеркаваць падрыхтоўку вялікай выставы кніг Францішка Скарыны, а таксама яго еўрапейскіх сучаснікаў і паслядоўнікаў, паведамляе «Советская Белоруссия».

Выстава, на якую будуць прывезеныя кнігі Скарыны з розных краінаў, стане адным з кульмінацыйных падзеяў святкавання. «У фондзе нашай бібліятэкі знаходзяцца толькі 10 выданняў. Усяго ж іх захавалася больш за 500 — у Літве, Расіі, Польшчы, Германіі, Даніі, Вялікабрытаніі, Славеніі, ЗША, Чэхіі, Украіне, адкуль яны ўпершыню прыбудуць у Мінск», — распавядае дырэктар НББ Раман Матульскі.

Намеснік дырэктара НББ Алесь Суша спадзяецца, што ў Мінск упершыню ўдасца прывезці арыгіналы «Катэхізіса» Сымона Буднага з пражскай Славянскай бібліятэкі і кнігу Васіля Цяпінскага з Архангельска.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі