Смяротнік з ІДІЛ падарваў 25 чалавек на шыіцкім пахаванні

Ірак
У Іраку ў горадзе Мікдадыя ў 80 кіламетрах на паўночны ўсход ад Багдада 29 лютага на пахаванні высокапастаўленага ваеначальніка з уплывовага шыіцкага клана Бану Таміма смяротнік-тэрарыст прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаванне.

Загінулі не менш за 25 чалавек, сярод іх – ваенныя кіраўнікі шыіцкіх узброеных фарміраванняў. Параненыя каля паўсотні чалавек, паведамляе ВВС.

Адказнасць за выбух на пахаванні ўзяла на сябе “Ісламская дзяржава”.

Напярэдадні баевікі ІДІЛ здзейснілі ланцужок выбухаў у шыіцкім раёне Багдада, у выніку якіх загінулі каля 70 чалавек.

Прапагандысты ІДІЛ запэўніваюць, што іракскім шыітам варта чакаць новых нападаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі