Святар з Горак дапамог паэтцы выдаць зборнік

вечарына, Горкі
У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі 24 лютага адбылася прэзентацыя новай кнігі мясцовай паэткі Ніны Кавалёвай “Блакітная крыніца”, выдадзеная па дабраслаўленні і пры фінансавай падтрымцы благачыннага Горацкай акругі праваслаўных цэркваў іерэя Сергія Мосура.

Настаяцель горацкага храма абраза Божай Маці «Спрыяльніца хлябоў” іерэй Сергій Мосур і прыхаджане храма сталі гасцямі прэзентацыі, якую арганізавала народнае літаратурнае аб’яднанне “Роднае слова”, паведамляе mogeparhia.by.

У Наваполацку па дабраслаўленні настаяцеля Міхайлаўскага храма протаіерэя Аляксандра Шаховіча на базе СШ № 14 напярэдадні прайшла творчая вечарына паэта Пятра Буганава «За зямлю Радзімы сваёй» ў межах гасцінай «Злучаючы зямное і нябёснае».

Паэт Пётр Буганаў – прыхаджанін полацкага Пакроўскага храма, на вершы якога пеўчая царкоўнага хору, кампазітар Яна Гільмуліна, напісала некалькі духоўных спеваў, якія прагучалі на вечарыне ў выкананні прыходскага хора, паведамляе eparhia992.by.

У Гомелі ў манастыры прайшоў вечар творчасці Мікалая Ляскова

У Гомелі ў нядзельнай школе Мікольскага мужчынскага манастыра 28 лютага прайшла вечарына-лекцыя “Мікалай Ляскоў. Жыццё і творчасць”, падрыхтаваная кандыдатам філалагічных навук Таццянай Усольцавай, паведамляе eparhiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі