У Ізраілі сямігадовы хлопчык выявіў старажытную статуэтку

Сямігадовы Оры Грынфут лазіў па старажытным кургане, калі натыкнуўся на вялікі камень. Прыгледзеўшыся да каменя, хлопчык разгледзеў твар.

Знаходка, зробленая хлопчыкам на кургане Тэль-Рэхоў, здзівіла яго і яго сяброў. Пад тонкім пластом зямлі яны выявілі 3400-гадовую гліняную статуэтку з выявай жанчыны. Спецыялісты аднеслі яе да Ханаанскай культуры (15-13 стагоддзі да н.э.).

Сям’я Грынхутаў аддала фігурку ў Ізраільскі археалагічны нагляд. «Меркаванні спецыялістаў з нагоды статуэткі падзяліліся: адны лічаць, што на ёй намалявана звычайная жанчына, іншыя — што гэта паганская багіня ўрадлівасці Астарта, вядомая з Хананэйскіх крыніц і з Бібліі», — адзначыў прафесар Аміхай Мацар, кіраўнік раскопак ў Тэль-Рэхоў.

Як паведаміў Мацар, менавіта такія статуэткі названы словам «трафім» ў Бібліі. Як дадаў вучоны, мяркуючы па ўсім, фігурка належала аднаму з жыхароў горада Рэхоў, які знаходзіўся тады пад уладай егіпецкіх фараонаў.

Па матэрыялах Fox News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі