У Магілёве ў сабор прывялі малалетніх вязняў
Гасцямі Магілёўскага праваслаўнага Трохсвяціцельскага сабора 25 лютага сталі выхаванцы гарадской спецшколы закрытага тыпу.
Экскурсію і ўрок праваслаўнай культуры для іх правяла катэхізатар сабора і выкладчык нядзельнай школы Ксенія Нікеенка. Асаблівую цікавасць у падлеткаў выклікаў аповед пра жыццё і працы свяціцеля Георгія Каніскага, паведамляе mogeparhia.by.
У Карэлічах для “складаных” дзяцей адкрылі клуб “Падлетак”
У Карэлічах 27 лютага на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пачаў сваю працу духоўна-аздараўленчы цэнтр «Падлетак». Удзел у распрацоўцы плана духоўнага выхавання ўзяў настаяцель Петрапаўлаўскага храма протаіерэй Мікалай Орса, паведамляе eparhia.by.
Напярэдадні клірыкі слонімскага Траецкага сабора наведалі дзяцей з гарадскога сацыяльнага прытулку. Святары прапанавалі сацыяльным сіротам старэйшага ўзросту далучыцца да моладзевага брацтва прыхода і ўручылі сабраныя вернікамі падарункі.
У Клецку распрацавалі план супрацоўніцтва духавенства і ліцэя
У Клецку напярэдадні настаяцель Пакроўскага храма іерэй Андрэй Гладкі і намеснік дырэктара Клецкага сельскагаспадарчага ліцэя Людміла Жданко разам з актывістамі БРСМ распрацавалі план сумесных мерапрыемстваў духавенства і навучэнцаў ліцэя, паведамляе sluck-eparchiya.by.
У Салігорску клірык кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы іерэй Сергій Чуковіч 25 лютага сустрэўся з навучэнцамі розных курсаў педагагічнага аддзялення Салігорскага дзяржаўнага каледжа. Гутарка доўжылася больш за тры гадзіны і будавалася ў форме адказаў на пытанні і дыскусіі.
У Крываносаўскай сельскай школе ў Старадарожскім раёне пачалі працу факультатывы «Гісторыя веравызнання і рэлігійнага руху ў Беларусі» для 11-класнікаў і «Падзвіжнікі Праваслаўя XX стагоддзя» для дзесяцікласнікаў. Весці заняткі будзе настаяцель храма Нараджэння Хрыстова ў аграгарадку Прусы іерэй Уладзімір Сторчак і яго жонка матушка Ганна.
У пасёлку Капаткевічы ў Петрыкаўскім раёне 26 лютага настаяцель Пакроўскага храма іерэй Сергій Вашкоў правёў з сямікласнікамі гутарку пра прафілактыку канфліктаў з бацькамі і ўжывання алкаголю і тытуню. За дзень да гэтага а. Сергій Вашкоў правёў такую ж размову ў іншай узроставай паралелі.
Напярэдадні ў Мазыры настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Сергій Шаўчэнка наведаў вайсковую частку Мазырскага памежнага атрада, дзе правёў з моладдзю гутарку пра прафілактыку алкагольнай і наркатычнай залежнасці, паведамляе turov.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- «Бессэнсоўныя апаратныя гульні наверсе» — У Мінску прайшоў чарговы Сінод БПЦ 19.08.2022 17:48
- Злёт маладых баптыстаў пройдзе каля Кобрына 19.08.2022 15:05
- У Салігорску будуць будаваць новы храм 18.08.2022 12:41
- У вёсцы на Міншчыне прайшла традыцыйная працэсія са старадаўнім абразом святога Роха 18.08.2022 10:38
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)