Беларуская міліцыя адмовілася ад затрыманняў падчас вулічных акцый

митинг

Кіраўнік МУС Беларусі Ігар Шуневіч 1 сакавіка распавёў журналістам, чаму міліцыя не разганяе несанкцыянаваныя акцыі апазіцыі.

Паводле яго слоў, стаўленне да несанкцыянаваных мітынгаў трансфармавалася, змянілася як знешняя, так і ўнутрыпалітычная рыторыка.

Шуневіч сказаў, што міліцыя знайшла новы алгарытм рэагавання на акцыі апазіцыі, які задавальняе і беларускія ўлады, і Захад, паведамляе Sputnik. Праваахоўнікі не ігнаруюць ні адно несанкцыянаванае мерапрыемства і складаюць на арганізатараў пратаколы.

Так, падчас апошніх несанкцыянаваных акцый апазіцыі ў Мiнску (у прыватнасці, па рабоце індывідуальных прадпрымальнікаў) міліцыя не праводзіла затрымання іх удзельнікаў, абмежаваўшыся складаннем пратаколаў на арганізатараў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі