Кардынал Кох: Ватыкан стаіць на баку ўкраінскіх грэка-каталікоў

Курт Кох

Падчас двухгадзіннай размовы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла 12 лютага “не было гаворкі” пра візіт Папы ў Маскву, запэўніў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох. Разам з тым, паводле яго, сустрэча “адчыніла дзверы для далейшых кантактаў у будучыні”.

Ён таксама адзначыў, што неўзабаве пасля сустрэчы аб гэтым публічна сказаў Патрыярх Кірыл, што з’яўляецца “вельмі пазітыўным знакам”, паведамляе “Die Tagespost”.

Адносна крытычных галасоў з боку Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы аб сумеснай Дэкларацыі іерарх заявіў, што “і Папа, і Рымская курыя стаяць на баку ўкраінскіх грэка-католікаў” і нагадаў, што ў дакуменце, які падпісаў Патрыярх Маскоўскі, гучыць прызнанне права на існаванне Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і на прадпрыманне з яе боку любых дзеянняў для задавальнення духоўных патрэб вернікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі