Шуневіч: у дачыненні да МУС ідзе інфармацыйная атака

шуневич

Міністр унутраных спраў Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч заявіў 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі, што МУС будзе цывілізавана рэагаваць на хамства ў дачыненні да міліцыянтаў.

Паводле яго слоў, сталі частымі выпадкі інтэрнэт-правакацыяў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, у СМІ з’явілася больш крытычных публікацый у адрас праваахоўнікаў. Шуневіч лічыць, што частка з іх з’яўляецца інфармацыйнай атакай на дзейнасць МУС, перадае БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у МУС заўсёды з вялікай радасцю і зацікаўленасцю ставяцца да канструктыўнай крытыкi. Але калі праваахоўнікі правакуюць дэструктыўнымі спосабамі, то яны будуць цывілізавана рэагаваць на гэта, у тым ліку выкарыстоўваючы механізм прававой абароны супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, сказаў Шуневіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі