У адвентысцкай суполцы Баранавічаў 59 дзяцей прайшлі курс «Даведайся сам»

узнай_сам_12_large

У пачатку года ў адвентысцкай суполцы Баранавіч прайшла калядная сустрэча для запрошаных дзяцей. На ёй была паказана гісторыя пра хлопчыка, які адкрыў сутнасць свята з дапамогай музыкі. У канцы гэтай праграмы усім дзецям-гасцям былі ўручаны падарункі.

Пасля ўручэння падарункаў дзеці былі запрошаныя на навучальную біблейскую праграму «Даведайся сам». Заняткі праходзілі кожную суботу і нядзелю. На гэтых сустрэчах хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што Зямля і чалавек былі створаны Богам, даведаліся пра грэхападзенне і план выратавання для чалавецтва. Таксама яны вывучалі важнасць малітвы, наведвання царквы і пропаведзі іншым людзям, перадае Adventist.by.

Праграма скончылася ўрачыстымі выпускамі 7 і 13 лютага, на якіх дзецям ўручылі сертыфікаты аб заканчэнні курса «Даведайся сам», маляўнічыя Новыя Запаветы і падарункі «Самарыцянскага кашалька». Навучанне па гэтай праграме завяршылі 59 дзяцей. 14 лютага ў гонар выпуску для іх арганізавалі прагляд пазнавальных вопытаў хімічнай лабараторыі, гульнявую праграму з духоўным зместам і салодкі стол. Новыя дзеці былі запрошаныя на ўрокі Суботняй школы і ў клубы следапытаў і Шукальнікаў прыгод.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі