У Гомелі на нараду прафесіяналаў сабраліся выкладчыкі нядзельных школаў
У Гомелі ў ніжнім храме Петрапаўлаўскага кафедральнага сабора 27 лютага сабраліся на прафесійную нараду больш за 40 выкладчыкаў нядзельных школаў праваслаўнай Гомельскай епархіі.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, старшыня епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі протаіерэй Вадзім Качан нагадаў, што любы выкладчык, які праводзіць урок, павінен памятаць ключавы прынцып: “Любая сустрэча з дзецьмі, няхай гэта будзе ўрок, пазакласнае мерапрыемства ці агляд культурна-гістарычных цікавостак, павінна стацца крыніцай духоўна-маральнага выхавання”, паведамляе eparhiya.by.
Падчас нарады выкладчык прыхода Аляксандра Неўскага Ірына Ігнатовіч правяла адкрыты ўрок па тэме «Вялікі пост. Таямніца споведзі і прычасця». Протаіерэй Вадзім Качан распавёў аб досведзе правядзення сямейнага фэсту «Радавая памяць». Насельнік Мікольскага мужчынскага манастыра архімандрыт Сава (Мажука) распавёў аб досведзе правядзення “дзіцячай” Літургіі.
У Драгічыне створаць Цэнтр навучання выкладчыкаў нядзельных школ
У гэты ж дзень у Срэценскім храме ў Драгічыне прайшоў семінар для выкладчыкаў нядзельных школаў благачыння. Удзел у працы семінара ўзялі 25 выкладчыкаў, 9 з якіх – святары.
Семінар пачаўся практычным заняткам, падрыхтаваным Дар’яй Раманюк для групы дзяцей 12 гадоў на тэму «Прыпавесці Гасподнія». Падчас тэарэтычнай часткі семінара было прынятае рашэнне стварыць на базе Срэценскага храма Цэнтр навучання выкладчыкаў нядзельных школаў сельскіх прыходаў благачыння з правядзеннем выязных паказальных заняткаў, паведамляе ekklisia.by.
Протаіерэй Васіль Міхнавец з сяла Новая Папіна распавёў пра ўмовы выкладання ў прыходах, дзе няма школьнага класа, а ўзрост дзяцей у групе вар’іруецца ад 6 да 14 гадоў.
У завяршэнне протаіерэй Яўген Ліхота падкрэсліў, што задача навучання ў нядзельнай школе – не проста вывучыць Дзесяць запаведзяў, а выхаваць чалавека, які жыве ў згодзе з праваслаўнымі пастулатамі у кожным аспекце штодзённага жыцця.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)