У Лідзе манахі-піяры зладзілі падлеткавы турнір па тэнісе

піяры, Ліда
У Лідзе 27 лютага ў парафіі Імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якой апякуюцца манахі-піяры, адбыўся тэнісны турнір паміж міністрантамі з Ліды і міністрантамі з піярскай парафіі святой Тэрэзы Авільскай са Шчучына.

Спаборніцтвы прайшлі ў трох узроставых катэгорыях – паміж вучнямі 5-7 класаў, 8-9 і 10-11 класаў, паведамляе catholic.by.

Арганізатарамі і спонсарамі турніра выступілі вікарый парафіі святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне а. Віталь Слука SP і вікарый парафіі Імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе а. Аляксандр Махнач SP пры фінансавай падтрымцы пробашчаў сваіх парафіяў.

У Лебедзеве запланаваныя рэкалекцыі аб распазнанні паклікання для юнакоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

У Лебедзеве ў Маладзечанскім раёне ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса з 1 па 3 красавіка запланаваныя рэкалекцыі аб распазнанні паклікання для юнакоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзі.

Сустрэча пад дэвізам «Даверыцца Уваскросламу…» будзе праходзіць ў парафіяльным доме. Да ўдзелу запрашаюцца юнакі ад 14-гадоў, якія могуць загадзя папярэдзіць аб сваім удзеле па тэлефоне (+37533) 662-32-63.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі