У Слуцку ў памяць святой Сафіі вырабяць брошкі і падораць іх састарэлым

брошкі
У праваслаўнай Слуцкай епархіі па блаславенні епіскапа Антонія на працягу сакавіка будзе праходзіць дабрачынная асветніцкая акцыя «Кветка святой Сафіі». Удзельніцы акцыі будуць папулярызаваць жыццё княгіні-праведніцы, паралельна вырабляючы брошкі з тканіны, якія будуць пасля падораныя немаладым прыхаджанкам і састарэлым з аддзялення кругласутачнага знаходжання.

На майстар-класы запрашаюцца ўсе жадаючыя. Для ўдзелу патрабуецца папярэдні запіс у онлайн-анкеце на прыходскім сайце.

27 лютага ўдзельніцы клуба па рукадзеллі «Масцярым», створанага чальцамі брацтва святой Сафіі Слуцкай, асвойвалі выраб брошкі з кветкай з акварэльнай паперы, адначасова вывучаючы біяграфію святой.

Кіраўнік клуба Юлія Сяргеева паказала майстрыцам-пачаткоўцам фільм «Сафія Слуцкая. Апошняя з роду Алелькавічаў».

12 сакавіка майстрыхі будуць вырабляць брошку «Ружа» з шыфона, 19 сакавіка – брошку «Анемоны» з вэлюму, 26 сакавіка – брошку «Півоня» з арганзы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі