Зніклую ў Мінску жанчыну знайшоў мінак у каналізацыйным калодзежы

канализация
У Мінску знайшлі жанчыну, якая знікла некалькі дзён таму. Мінак выпадкова знайшоў зніклую у каналізацыйным калодзежы, паведамілі ў пошукава-выратавальным атрадзе “Анёл”.

Да гэтага 53-гадовую Любоў Хандрыка, якая рана раніцай 25 лютага выйшла з інтэрната па вуліцы Солтыса і прапала, актыўна шукалі, паведамлялі аб яе вышуку праз СМІ і сацыяльныя сеткі, але не знайшлі.

Мінак распавёў, што ішоў на прыпынак грамадскага транспарту, пачуў кліч аб дапамозе і выклікаў супрацоўнікаў МНС. Ратавальнікі дасталі жанчыну і перадалі медыкам хуткай дапамогі.

Як яна апынулася ў каналізацыйным калодзежы, пакуль не паведамляецца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі