Клінтан і Трамп перамаглі на праймерыз у “супераўторак”

трамп и клинтон
Мільярдэр, кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп і экс-дзяржсакратар, кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан сталі лідэрамі на першасных выбарах у “супераўторак” у Злучаных Штатах, паведамляе CNN.

Праймерис прайшлі ў 11 штатах краіны.

Трамп лідзіруе ў шасці штатах: Тэнэсі, Арканзасе, Алабаме, Джорджыі, Масачусецы і Вірджыніі. Яго супернік Тэд Круз перамог у двух штатах – Тэхасе і Аклахоме.

Клінтан перамагла ў шасці штатах, галоўны яе канкурэнт – Берні Сандэрс – у трох, у тым ліку ў Вермонце, сенатарам ад якога з’яўляецца ў цяперашні час.

Вынікі “супераўторка” адаб’юцца на выбары кандыдатаў у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый, якія стануць адзінымі прадстаўнікамі на прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць у лістападзе 2016 года.
Па матэрыялах ПРАЙМ

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі