У Гомелі прайшоў праваслаўны турнір па валейболе і міні-футболе

Гомель, турнір
У Гомелі 27 лютага прайшлі заключныя гульні спартовага турніра па валейболе і міні-футболе «Адзінства» на кубак аддзела па працы з моладдзю праваслаўнай Гомельскай епархіі.

Удзел у заключным этапе турніра ўзялі каманды Чачэрскага, Светлагорскага, Лоеўскага, Буда-Кашалёўскага, Гомельскага раённага і Гомельскага гарадскога благачынных акругаў. Большасць камандаў прыехалі ў суправаджэнні святара, паведамляе eparhiya.by.

Адкрываючы турнір, іерэй Аляксандр Саўкаў нагадаў, што назву «Адзінства» ён мае не выпадкова: асноўная мэта спаборніцтва – удасканаленне узаемападтрымкі ў камандзе і навыкаў гульні.

Кубак па выніках спаборніцтва па валейболе звезла каманда з Лоева, па міні-футболе – каманда гомельскай ДЮСШАР № 8.

Пасля заканчэння турніра ўдзельнікі наведалі Мікольскі мужчынскі манастыр, дзе паглядзелі пра яго фільм і ўшанавалі Казяльшчанскі абраз Божай Маці.

У Барысаве гралі ў футбол на Кубак амбасады Ірака

У Барысаве на базе гарадскога спартовага камбіната 20 і 27 лютага чальцы 21-й каманды школаў раёна узростам ад 11 да 17 гадоў разыгрывалі Кубак Сяброўства амбасады Ірака і прыхода праваслаўнай Георгіеўскай царквы па міні-футболе.

Ініцыятарам турніра выступіў настаяцель храма протаіерэй Андрэй Шабалоўскі, на думку якога, спартыўныя і фізічныя нагрузкі з’яўляюцца важнай часткай духоўнага выхавання, паведамляе borisoveparhia.by.

У Бабруйску правялі спартакіяду з удзелам інвалідаў

У гэты ж дзень у Бабруйске на базе тэхналагічнага каледжа прайшла Зімовая інтэграваная спартакіяда, прысвечаная Дню абаронцы Айчыны, удзельнікамі якой стала каманда маладых інвалідаў, што наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання пры Цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва Ленінскага раёна.

Чальцом журы стаў кіраўнік епархіяльнага Духоўна-асветніцкага цэнтра святога Мікалая Цудатворцы протаіерэй Арцемій Кушнер, паведамляе bobruisk.hram.by.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі