У Непале індуісцкі святар сумняваўся ў Хрысце, пакуль Той не з’явіўся яму

Кош Дахал думаў, што калі больш за 330 мільёнаў багоў і багінь індуісцкага пантэона не адказваюць на яго малітвы, то Ісус дакладна на іх не адкажа. Да таго ж, быўшы індуісцкім жрацом і прадстаўніком найвышэйшай касты непальскага грамадства, ён не хацеў прымаць рэлігію з больш нізкім статусам.

Кожны дзень у ветэрынарную клініку, якой валодаў Дахал, прыходзіў евангельскі прапаведнік, які заклікаў яго прыняць Хрыста. Нарэшце, вырашыўшы даказаць памылковасць хрысціянскага вучэння, жрэц прапанаваў прапаведніку заклад: на працягу месяца ён будзе кожны дзень прасіць Ісуса дакрануцца да яго, і калі нічога не адбудзецца, то ён напіша на прапаведніка заяву ў паліцыю (непальскія законы забараняюць празелітызм). Прапаведнік пагадзіўся.

Тры тыдні нічога не адбывалася, як раптам «сіла накшталт электрычнага току» ўвайшла ў Дахала. Жрацу заставалася толькі стрымаць слова, і ён паабяцаў прапаведніку, што стане паслядоўнікам Хрыста. Жонка Дахала Шоба заўважыла перамены, якія адбыліся ў мужу, і таксама навярнулася ў хрысціянства. Асабліва лёгка ёй гэта атрымалася таму, што імем Хрыста яна выгаілася ад сур’ёзнага жаночага захворвання.

Цяпер шлюбная пара і іх дзеці, якія прынялі хрысціянства, сталі прапаведаваць і адкрылі храм у Катманду. Праз некалькі гадоў яны пераехалі на Філіпіны, дзе вучыліся ў семінарыі. З 2013 года сям’я займаецца служэннем сярод непальцаў у малайскай царкве Кайрас.

Па матэрыялах God Reports.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі