Апублікаваная праграма “24-х гадзінаў для Госпада” у мінскім катэдральным касцёле

камунія
З’явілася праграма аднадзённай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі «24 гадзіны для Пана», якая будзе праходзіць з 5 па 6 сакавіка.

5 сакавіка малітоўнага акцыя пачнецца Святой Імшой ў 8.00, пасля чаго распачнецца набажэнства Крыжовы шлях. Яшчэ адна Святая Імша пройдзе ў 18.30. У 13.00 адбудзецца адарацыя ў цішы, у іншыя гадзіны адарацыю будуць праводзіць каталіцкія рухі і супольнасці. У 19.30 распачнецца прыватная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, у 21.00 пачнецца Начное чуванне моладзі. Поўнасцю праграму адарацыі можна пабачыць тут.

4-5 сакавіка акцыя “24 гадзіны для Пана” пройдзе ва ўсіх парафіяльных касцёлах Пінскай і Віцебскай дыяцэзіяў, 5-6 сакавіка – у катэдральным касцёле Магілёва.

«Ініцыятыва “24 гадзіны для Пана”, якая праводзіцца ў пятніцу і суботу перад IV нядзеляй Вялікага посту, павінна пашырыцца ў дыяцэзіях, – гаворыцца ў буле Папы Францішка «Misericordiae Vultus». – З перакананнем зноў паставім у цэнтр сакрамэнт паяднання, бо ён дапамагае нам рэальна пераканацца ў велічы міласэрнасці».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі