На будаўнічай пляцоўцы ў Ерусаліме выяўленыя старажытныя вінакурня і купальня
На месцы, дзе будуць будавацца жылыя дамы для ультра-артадаксальных жыхароў Ерусаліма, археолагі выявілі вінакурню старажытнарымскай або візантыйскай эпохі.
Перад пачаткам будаўнічых работ Упраўленне старажытнасцяў Ізраіля правяло археалагічную экспертызу, падчас якой была выяўленая вінакурня, пабудаваная каля 1600 гадоў таму, якая складаецца з давільнай паверхні, аздобленай белай мазаікай, а таксама васьмі камер для захоўвання вінаграду.
Навукоўцы мяркуюць, што дадзеная вінакурня выкарыстоўвалася насельнікамі буйной сядзібы, якая зарабляла вінаробствам.
Непадалёк ад вінакурні археолагі выявілі руіны купальні – тэракотавыя трубы, прызначаныя для абагрэву лазні, і цагляны мур, на які пастаўлена пячатка Дзясятага Рымскага Легіёна, які стаяў у Ізраілі гарнізонам да канца трэцяга стагоддзя нашай эры.
Па матэрыялах Fox News.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)