У Мінску прайшоў прэм’ерны паказ фільма пра мірныя ініцыятывы Беларусі па Украіне
У Мінску 1 сакавіка пры ўдзеле прадстаўнікоў праваслаўнага і каталіцкага духавенства ў культурна-дзелавым цэнтры «Дом Масквы» адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Мы, беларусы – мірныя людзі».
Фільм распавядае пра падзеі 11 лютага мінулага года, калі Мінск быў абраны пляцоўкай для абмеркавання лідарамі краінаў «нармандскай чацвёркі» ваеннага канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны і спыніць вайну, паведамляе pravminsk.by.
Карціна звяртаецца таксама да падзей пачатку 1990-х гадоў, калі з трыбуны ААН прагучала ініцыятыва беларускай дзяржавы аб стварэнні бяз’ядзернага пояса ў Еўропе.
Фільм зняты ў мінулым годзе Майстэрняй Уладзіміра Бокуна пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры. Аўтар сцэнарыя – кандыдат гістарычных навук, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Наталля Голубева, рэжысёр – Андрэй Лескін.
Паказ суправаджаўся выставай-прэзентацыяй выданняў Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)