Зянон Пазьняк: Касцюшка – самы вядомы ў свеце беларус


Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Зянон Пазьняк 28 лютага ў грамадскай зале сабора БАПЦ святога Кірылы Тураўскага на Атлантык-Авэню ў Нью-Ёрку ў Амерыцы ўзяў удзел у святкаванні 270-ых угодкам з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.

Пазьняк
Свята падрыхтавала моладзёвая група Бруклінскага аддзела Беларуска-амерыканскага Задзіночання пад кіраўніцтвам чальца Управы аддзела Наталлі Федарэнкі, паведамляе pieramoha.org.

З галоўным дакладам аб жыцці і служэнні Тадэвуша Касцюшкі выступіў Зянон Пазьняк, які нагадаў, што толькі Касцюшка стаўся беларусам, які дасягнуў такой сусветнай вядомасці як у гістарычных зводах, так і ў тапаніміцы: у Аўстраліі імём змагара за беларускую і амерыканскую незалежнасць названая гара, у ЗША – горад у штаце Місісіпі, выспа ў штаце Аляска, акруга ў штаце Індыяна, мост у Нью-Ёрку. У сямі амерыканскіх гарадах маюцца помнікі герою.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі