ДПК Беларусі: Літве наўрад ці спатрэбіцца зачыняць мяжу з Беларуссю з-за бежанцаў

граница

Прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка 4 сакавіка пракаментаваў інфармацыю пра магчымае закрыццё Літвой мяжы, якая з’явілася ў інтэрнэце.

4 сакавіка СМІ са спасылкай на віцэ-міністра ўнутраных спраў Літвы Эльвiнаса Янкявiчуса паведамілі, што Літва гатовая закрыць мяжу з Беларуссю, калі да яе наблізяцца некантралюемыя патокі бежанцаў.

На думку Цішчанкі, хутчэй за ўсё фраза была вырвана з кантэксту. Патокаў бежанцаў на мяжы Беларусі з Літвой апрыёры не можа быць, заявіў прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта, перадае БЕЛТА.

Як адзначыў Аляксандр Цішчанка, каб прагназаваць такія рэчы, Беларусі трэба атрымаць выхад да Эгейскага мора. “Мы ж не Грэцыя”, – сказаў ён.

З Беларуссю ў Літвы няма ніякіх праблем па лініі мяжы, высокі ўзровень супрацоўніцтва дазваляе кантраляваць сітуацыю. На ранняй стадыі выяўляюцца магчымыя патокі міграцыі і тэндэнцыі, сказаў прэс-сакратар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі