Міратворцаў ААН абвінавачваюць у сексуальным гвалце ў 2015 годзе

мітратворцы ААН
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў ў справаздачы 3 сакавіка, што на працягу мінулага года супраць 69-і міратворцаў ААН былі высунутыя абвінавачванні ў сексуальным гвалце.

Траціну абвінавачаных складаюць міратворцы ААН, фарміраванні якіх дыслакуюцца ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, паведамляе ВВС.

У 2014 годзе ў сэксуальных злачынствах былі абвінавачаныя 52 міратворцы.

У дакладзе таксама гаворыцца, што абвінавачванні высунутыя супраць служачых ваенных міратворчых місіяў, міжнароднай паліцыі і дабраахвотнікаў у 10-і розных місіях. Прадстаўнікі ААН абяцаюць апублікаваць пералік краінаў, міратворцы з якіх абвінавачваюцца ў сексуальных злачынствах.

Таксама будзе створаная адзіная база ДНК ўсіх служачых міратворчых сілаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі