Мінскі Елісавецінскі манастыр выдаў новыя дыскі з казкамі

дыскі
Аўдыёстудыя мінскага праваслаўнага жаночага Елісавецінскага манастыра выпусціла новыя дыскі з казкамі народаў свету, якія суправаджаюцца павучальным словам святара.

У выпускі № 8 і 9 «Казак на ноч» увайшлі чароўныя гісторыі з Карэліі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Малдовы, Румыніі, Украіны і Германіі, паведамляе sobor.by.

Кожны выпуск серыі складаецца з некалькіх аўдыёспектакляў, насычаных гукавымі спецэфектамі і тэматычнымі саўнд-трэкамі.

У запісы казак бралі ўдзел акторы Віктар Манаеў, Марыя Захарэвіч, Аляксандр Ждановіч, Вячаслаў Галуза, Аляксандр Аўчыннікаў, Алег Вінярскі, Яна Агеенка, Віталь Радзько, Святлана Цімохіна, Юліяна Міхневіч, Сяргей Жбанкоў.

Праца над праектам «Казкі на ноч» пачалася ў 2012 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі