Палохаючая лічба ад Мінпрацы: беларусы ўсёй сям’ёй размаўляць менш за хвіліну ў дзень

семья

На зносіны ўсёй сям’ёй беларусы трацяць менш адной хвіліны ў дзень, паведаміла 4 сакавіка намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка. Пры гэтым яна назвала гэтую лічбу палохаючай.

Марына Арцёменка таксама адзначыла, што жанчыны ў сярэднім затрачваюць на дагляд за дзецьмі ў 2 разы больш часу, чым мужчыны. Так, у сем’ях з дзецьмі ва ўзросце да 10 гадоў жанчыны прысвячаюць гэтаму 5 гадзін 43 хвіліны, мужчыны — 2 гадзіны 14 хвілін. У сем’ях, дзе дзеці старэйшыя за 10 гадоў, выдаткі часу мужчыны складаюць усяго 38 хвілін, перадае БелТА.

«Трэба больш увагі надаваць сваім сем’ям, дзецям», — падкрэсліла прадстаўнік Мінпрацы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі