У Барысаў даставяць спіс абраза «Усецарыца» з Афона

абраз
У барысаўскі праваслаўны кафедральны сабор Уваскрасення Хрыстовага 5 сакавіка з гары Афон будзе дастаўлены дакладны спіс абраза Божай Маці “Усецарыца”, напісаны для сабора манахамі афонскага манастыра Ватапед.

Святыню даставіць епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, які ўзначаліць вячэрняе богаслужэнне пасля таго, як у 16.30 будзе здзейсненае ўрачыстае ўнясенне абраза ў храм, паведамляе sobor.by.

Для Салігорска на Афоне напісаная копія абраза Божай Маці «Малакопітальная»

У Салігорск 12 сакавіка па благаславенні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія будзе дастаўленая копія цудатворнага абраза Божай Маці “Малакопітальная”.

Сустрэча абраза адбудзецца ў 10:00 у Раства-Багародзічным кафедральным саборы.

Абраз з’яўляецца спісам са святыні, якая захоўваецца ў храме келлі, што належыць сербскаму манастыру Хіландар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі