У Мінску з даху крамы на жанчыну зваліўся мокры снег, яна ў бальніцы

крыши
У Мінску раніцай 3 сакавіка жанчына атрымала сур’ёзныя траўмы і трапіла ў шпіталь з-за мокрага снегу, які ўпаў на яе з даху крамы на вуліцы Прытыцкага. Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

52-гадовая мінчанка праходзіла міма крамы, калі мокры снег зваліўся з выступу будынка паміж трэцім і чацвёртым паверхам.

Жанчыну шпіталізавалі з страсеннем галаўнога мозгу і ўдарам плечавага сустава.

МНС нагадвае арганізацыям аб неабходнасці своечасова чысціць стрэхі ад снегу, а жыхароў просіць быць асабліва ўважлівымі падчас адлігі. Пачалося пацяпленне, снег хутка растае. Месца, дзе ідзе ачыстка дахаў і неачышчаных будынкі павінны быць агароджаныя, патрабуе МНС.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі