Жыхароў Мінска просяць да жніўня па чацвяргах пабыць валанцёрамі

Гіппа
Каталіцкая дабрачынная місія «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і праваслаўныя фонд прапачэснай Еўфрасінні Полацкай і брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага з 4 лютага па 4 жніўня праводзяць у трох сталічных гіпермаркетах «Гіпа» акцыю «Добры чацвер», для якой патрабуюцца валанцёры.

Мэта акцыі – збор неабходных тавараў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці. Кожны чацвер з 18.00 да 21.00 патрэбныя два валанцёры, каб стаяць на ўваходзе ў гандлёвую залу і раздаваць улёткі з пералікам тавараў, неабходных дзіцячым дамам. Ля валанцёраў будзе знаходзіцца кош для збору тавараў, паведамляе catholic.by.

Па пытаннях валанцёрскай дапамогі можна звязвацца па нумарах + 375 29 622 19 41 (Наталля), + 375 29 360 53 06 (Сяргей).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі