Пад Бараўлянамі на хаду загарэўся аўтобус з 34 пасажырамі (відэа)

мчс

Пад Бараўлянах 4 сакавіка на хаду загарэўся аўтобус з 34 пасажырамі. Гэта адбылося каля 16:10 на аўтатрасе Мінск – Віцебск.

Ўзгаранне ўзнiкла ў задніх колаў аўтобуса, паведамляецца на тэлеканале ОНТ. Пасажыры хутка пакінулі аўтобус і паспелі забраць багаж. У аўтобусе ехалі супрацоўнікі аднаго з мінскіх прадпрыемстваў на адпачынак у санаторый Лагойскага раёна. Людзі не пацярпелі.

Нарад міліцыі перакрыў частку дарогі, таму на выездзе з Мiнска ўзнiк корак. Кіроўца спрабаваў патушыць агонь, і яго літаральна выцягнулі з салона.

Праз 20 хвілін людзей павезлі другім аўтобусам. Cупрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне. Пашкоджаны маторны адсек і часткова салон аўтобуса. Папярэдняя версія ўзгарання – разгерметызацыя топливопровода і трапленне гаруча-змазачных матэрыялаў на распаленыя часткі рухавіка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі