Мітрапаліт Кандрусевіч нагадаў каталікам Жытоміра аб вяртанні свабоды веравызнання ў 1990-х
Мітрапаліт Кандрусевіч і біскуп Дзям’янка наведалі Украіну з нагоды 25-годдзя сакры біскупа Кіеўска-Жытомірскага
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка 4 сакавіка ўзялі ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 25-годдзя біскупскай сакры біскупа Кiеўска-Жытомiрскай дыяцэзii на пенсіі Яна Пурвiнскага.
Юбiлейныя ўрачыстасцi адбылiся ў катэдральным касцёле святой Сафii ў Жытоміры. Святую Iмшу ўзначаліў юбіляр у саслужэнні 11 бiскупаў i 60 святароў, а таксама пры ўдзеле прадстаўнiкоў Праваслаўнай Царквы i супольнасці Евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Віншаванні юбiляру даслаў Папа Францiшак, паведамляе catholic.by.
У свой час у 1991 годзе падчас надання біскупу Пурвінскаму пасвячэння арцыбіскуп Кандрусевіч браў удзел у цэрэмоніі, саслужваючы першаму Апостальскаму Нунцыю ў СССР арцыбіскупу Франчэско Каласуоне. У віншавальным слове мітрапаліт, узгадваючы той дзень, прагадаў, што “тады быў снег, але было вельмi сонечна, і гэта было вельмi сiмвалiчна. Новы бiскуп пасля 70 гадоў адсутнасцi iерарха на Жытомiрскай катэдры стаў сонцам, якое растапiла снежныя i ледзяныя заторы, што стварыў атэiстычны рэжым».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)