Шведскія лібералы хочуць узаконіць аборт для мужчын, інцэст і некрафілію

Белоснежка

Аддзяленне акругі Вэст Ліберальнага саюза моладзі Швецыі (LUF Väst) прапанавала ўвесці ў заканадаўства краіны «легальны абарот» для мужчын. Па словах старшыні аддзялення LUF Väst Марка Нільсэна, мужчыны павінны мець магчымасць адмаўляцца ад дзіцяці да 18-га тыдня цяжарнасці жанчыны.

Гэта нібыта павінна забяспечыць роўнасць паміж жанчынамі і мужчынамі на ранніх стадыях цяжарнасці. Пры рэгістрацыі «легальнага аборту» мужчына не павінен будзе плаціць аліменты на сваё дзіця, калі жанчына вырашыць нарадзіць, але таксама не зможа яго ўбачыць, калі ў будучыні паўстане жаданне, паведамляе Aftonbladet.

Характэрна, што 28 лютага прадстаўнікі LUF са Стакгольма прапаноўвалі ўзаконіць ў Швецыі інцэст і некрафілію, калі памерлы даў на гэта згоду. Як адзначыла лідар стакгольмскай групы саюза Сесіллія Ёнссан, закон не можа выцякаць з таго, што нешта лічыцца агідным.

Аднак гэтая прапанова, мякка кажучы, не знайшла падтрымкі ў старэйшых калегаў з партыі «Лібералы». «Якія яшчэ сацыяльныя праблемы знаходзяцца ў спісе топ-100 маладых лібералаў Стакгольма? Сэкс з бегемотам?» – задаўся пытаннем на сваёй старонцы ў Facebook адзін з лідараў партыі Карл Хамільтан.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі