У Слоніме настаўнікам нагадалі аб тым, што выхаванне немагчыма без Царквы
У Слоніме 4 сакавіка на базе кадэцкага корпуса – СШ № 9 – адбыўся семінар для кіраўнікоў аддзелаў кіраванняў Гродзенскай вобласці, у цэнтры ўвагі якога была тэза пра тое, што без удзелу Царквы немагчыма выхаваць цэласную, гарманічна развітую асобу.
Благачынны Слонімскай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі і выхавацель кадэцкага корпуса, падпалкоўнік запасу Васіль Рапівец, правялі паказальны адкрыты ўрок, паведамляе eparhia.by.
У гэты ж дзень у Навагрудку на базе храма Кірылы і Мяфодзія адбылося метадычнае аб’яднанне выкладчыкаў факультатыва “Асновы праваслаўнай маральнасці» пад кіраўніцтвам клірыка протаіерэя Вадзіма Кузьміча.
Благачынны Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук 2 сакавіка сустрэўся з выкладчыкамі Ладзеніцкай базавай школы. Святар нагадаў пра важнасць перажывання Вялікага поста праваслаўным педагогам і падарыў школьнай бібліятэцы духоўную літаратуру.
У нядзельнай школе Серафімаўскага храму ў Белаазёрску 28 лютага прайшоў адкрыты ўрок «Жыццё святых у Богу. Святая Валянціна Мінская», на які прыйшлі старшыня епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі протаіерэй Яўген Лихота, благачынны цэркваў Бярозаўскай акругі протаіерэй Георгій Шаўцоў, святары прыходаў Бярозаўскага благачыння і выкладчыкі нядзельных школ раёна, паведамляе ekklisia.by.
Пасля заканчэння адкрытага ўрока святары і педагогі абмеркавалі яго за чаяваннем.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Адкрытая online-дыскусія “Цэрквы ў Беларусі – паміж палітыкай і верай” 01.03.2021 11:52
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)