Каталікі і праваслаўныя разам правядуць семінар аб ядзернай небяспецы

свечка
Мiжканфесiйны семiнар «Жыццё як дар Божы ў эпоху навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi i тэхнічных катастрофаў. Да 30-годдзя Чарнобыльскай i 5-годдзя Фукусiмскай катастроф» пройдзе 9 сакавiка ў Мiнскiм мiжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Рау (пр-т газеты «Правда», 11).

Удзел у семiнары бясплатны. Мэта семінара — развіццё рэгіянальнага і еўрапейскага багаслоўска-філасофскага дыялогу па пытаннях экалагічнай этыкі і маралі, асэнсаванне ўрокаў тэхнагенных катастрофаў сучаснасці, фарміраванне экалагічнай свядомасці ў рэлігійных супольнасцях і ў штодзённым жыцці вернікаў.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Праграму семінара з пералікам тэмаў і выступоўцаў можна пабачыць тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі