8 сакавіка

historia_eugeniuszkulesza-300x180

125 гадоў таму, 8 сакавіка 1891 года

Нарадзіўся каталіцкі святар у Беларусі, ахвяра бальшавізму Яўген Кулеша (1891-1941).

100 гадоў таму, 8 сакавіка 1916 года

Пад Магілёвам нарадзіўся польскі вайсковы дзеяч Аляксандр Кулакоўскі (1916-1944).

85 гадоў таму, 8 сакавіка 1931 года

Нарадзіўся беларускі філосаф і гісторык-медыявіст, даследчык культуры Адраджэння і Рэфармацыі Сямён Падокшын (1931-2004).

75 гадоў таму, 8 сакавіка 1941 года

Нарадзілася беларускі літаратуразнаўца і арганізатар музейнай справы Жанна Дапкюнас.

70 гадоў таму, 8 сакавіка 1946 года

Распачаўся Львоўскі сабор, які далучыў Украінскую Грэка-Каталіцкую Царкву да Рускай Праваслаўнай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
08.03.2016 Каляндар|




Блогі