Аб кананізацыі Маці Тэрэзы і мексіканскага падлетка Хасэ Дэль-Рыа абвесцяць 15 сакавіка

святы Хасэ
Папа Францішак 15 сакавіка падпіша дэкрэт аб кананізацыі Маці Тэрэзы, а таксама героя вайны за веру ў Мексіцы 1927-1929 гадоў Хасэ Луіса Санчэса Дэль-Рыа, Яна Папчынского, Хасэ Габрыэля дэль Расарыё Брахера і Мары Элізабэт Хэсселблад.

Цырымонія кананізацыі Маці Тэрэзы можа адбыцца 4 верасня, у 9-ю гадавіну смерці падзвіжніцы, якая стала сімвалам міласэрнасці новага часу, паведамляе Радыё Ватыкана.

3 сакавіка Папа Францішак ухваліў публікацыю дэкрэтаў аб прызнанні цудаў праз заступніцтва біскупа іспанскай Валенсіі Мануэля Гансалеса Гарсіі, “апостала Эўхарыстыі”, заснавальніка Эўхарыстычнага таварыства Назарэта, які падвяргаўся пераследу ў перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі, а таксама французскай кармелітанкі, Элізабеты ад Тройцы, якая пражыла ўсяго 26 гадоў, ахвяруючы свае пакуты, выкліканыя хваробай, за збаўленне душаў, вядомай у якасці духоўнай пісьменніцы. Прызнанне цудаў праз іх заступніцтва адкрывае шлях да іх кананізацыі.

У гэты ж дзень Папа Францішак падпісаў дэкрэты аб пачатку працэса беатыфікацыі французскага кармеліта Марыі Эўджэніа ад Дзіцятка Езуса, заснавальніка Інстытута Маці Божай Жыцця, і аргентынскай законніцы Марыі Антоніі ад святога Юзафа, заснавальніцы езуіцкага рэкалекцыйнага дому ў Буэнас-Айрэсе.

Іншымі дэкрэтамі прызнаныя гераічнымі цноты васьмі новых Слугаў Божых: швейцарскага салезіяніна Стэфана Феранда, іспанскай законніцы Марыі Н’евес ад Святой Сям’і і некалькіх італьянцаў: біскупа і місіянера Энрыка Батыста Станіслао Верьюса, дыяцэзіяльных святароў Джавані Батыста Квілічы і Бернарда Маціа, францішканіна Квірыча Піньальберы, а таксама дзвюх манахінь – Тэадоры Кампастрыні і Б’янкі Пікаламіні Клементыні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі