Магілёў: спікеры АГП павіншавалі жанчын-прадпрымальнікаў

Cпікеры АГП ад Магілёўскай абласной арганізацыі Аляксей Кірыенка, Сяргей Смалякоў і Уладзімір Шанцаў павіншавалі ўсіх жанчын-прадпрымальнікаў Грабянёўскага і Віленскага рынкаў са святам 8 сакавіка.

Жанчыны атрымалі святочныя паштоўкі, а ўсе работнікі рынкаў – спецвыпуск інфармацыйнага бюлетэня АГП для прадпрымальнікаў.

З святам 8 сакавіка павіншавалі жыхароў Брэста прадстаўнікі Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Патэнцыйны кандыдат па брэсцкай акрузе №3 Дыяна Касцюковіч разам са сваёй камандай зрабіла сімвалічныя падарункі прыгожай палове сваіх выбаршчыкаў.

Палітык дарыла цюльпаны жанчынам, дамам, маладым мамам, бабулям і пакідала ім буклет з праграмай партыі, а таксама інфармацыяй аб камандзе, якая стаіць у яе аснове. Акрамя таго, Дыяна Касцюковіч цікавілася, якія менавіта праблемы хвалююць жыхароў мікрараёна Усход. Многія праяўлялі актыўнасць у гутарцы, і без ваганняў, скардзіліся на дзейнасць дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, і бяздзейнасць мясцовай выканаўчай улады ў дачыненні да грамадскага жыцця і добраўпарадкавання тэрыторыі горада.

– Наша галоўная задача – гэта знаёмства з выбаршчыкамі, многіх я ведаю асабіста яшчэ па вопыце папярэдняй выбарчай кампаніі, мы разам праводзілі сходы, пісалі звароты ў органы ўлады, адстойвалі правы жыхароў, – распавяла Дыяна Касцюковіч. – Але за чатыры гады ў акрузе шмат што змянілася, у тым ліку з’явіліся новыя выбаршчыкі, а, адпаведна, і новыя праблемы, якія іх хвалююць.

Патэнцыйны кандыдат звярнула ўвагу, што жыхарам яе акругі не хапае зносін з тымі, хто якім-небудзь чынам можа прадстаўляць іх інтарэсы, у той жа час для іх не важна, ці будзе гэты чалавек прадстаўніком якога-небудзь афіцыйнага органа ўлады. Ім проста не хапае кантакту з тымі людзьмі, хто можа даносіць іх пазіцыю, умець іх чуць, – упэўненая палітык.

Як адзначыла Дыяна Касцюковіч, сярод значных праблем акругі – няякасная праца і абслугоўванне прадстаўнікоў ЖКГ, разбітыя дарогі і тратуары, адсутнасць басейнаў і ўстаноў для правядзення вольнага часу як дарослых людзей, так і моладзі, немагчымасць працаўладкавання і малыя заработныя платы.

– А гэта далёка не ўсе праблемы акругі, пра якія нам распавялі грамадзяне, гэта толькі частка айсберга, які нам яшчэ трэба будзе растапіць падчас гэтай парламенцкай кампаніі, – звярнула ўвагу Дыяна Касцюковіч.

Са слоў палітыка, гэта толькі першая сустрэча з выбаршчыкамі, падобнага роду падзеі з удзелам патэнцыйнага кандыдата будуць адбывацца ў акрузе як мінімум два разы на месяц. Наперадзе – вялікая частка працы, якая будзе ўключаць у сябе маніторынг, сістэматызацыю праблем і зваротаў грамадзян, падрыхтоўку скаргаў з юрыдычнага падтрымкай, сустрэчы з прэсай, збор подпісаў і многае іншае.

ucpb.org

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі