У Брэсце два дзясяткі аўтамабіляў прынялі ўдзел у аўтапрабегу «За жыццё без абортаў» (відэа)

8 сакавіка ў Брэсце прайшоў чарговы аўтапрабег у абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў. У акцыі прыняло ўдзел два дзясяткі аўтамабіляў са сцягамі і плакатамі «За жыццё без абортаў», «Захавай дзіця!», «Падары жыццё!».

Калона сабралася ля сцен Брэсцкай крэпасці і, замацаваўшы сімволіку, накіравалася па маршруце: праспект Машэрава – вуліцы Маскоўская – Стафеева – праспект Рэспублікі – вуліцы Суворава – Сяброўская – Чырванасцяжная – бульвар Шаўчэнкі – праспект Машэрава, перадае БрестСити.

probeg_family07

Па словах арганізатара акцыі, кіраўніка грамадскага аб’яднання «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў» Альберта Казарана, колькасць удзельнікаў з кожным годам расце. «Такім чынам мы выказваем сваю грамадзянскую пазіцыю ў дачыненні да дзяцей, якія чакаюць свайго з’яўлення на свет», – адзначыў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі