У Мінску прадставілі новы пераклад на беларускую мову Новага Запавету (фотарэпартаж)

У Мінску адбылася прэзентацыя новага перакладу Новага Запавету і Кігі Прыпавесцяў на беларускую мову, які здзейсніў пастар царквы хрысціян веры Евангельскай “Ян Прадвеснік” Антоні Бокун.

Падчас прэзентацыі быў зроблены гістарычны агляд усіх выдадзеных на гэты дзень перакладаў, большасць з якіх прысутнічала ў арыгінале.

Прысутныя здолелі перанесціся ў мінулыя эпохі падчас тэатральнай пастановы, якая паказала галоўныя этапы за 500 год існавання беларускіх перакладаў Святога Пісання: ад Францішка Скарыны да Лукаша Дзекуць-Малея, Васіля Сёмухі і ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі