Епіскап Стэфан прыйшоў на адкрыццё выставы жаночых партрэтаў кітайскага мастака

Стэфан
Епіскап Стэфан Гомельскі і Жлобінскі 9 сакавіка ўзяў удзел у адкрыцці выставы “Вобразы жанчын у мастацтве Кітая і Беларусі» ў гомельскім Палацы культуры чыгуначнікаў.

На вернісажы прысутнічалі мастакі, працы якіх выстаўленыя: кітайскі мастак Цуй Цзынчжэ і беларуская мастачка Марына Эльяшэвіч. Абодва майстры спалучаюць ў жаночым партрэце ўсходнія і еўрапейскія тэхнікі, паведамляе eparhiya.by.

У Салігорску святар павіншаваў з жаночым святам калектыў падшэфнай школы

У Салігорску клірык кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы іерэй Сергій Чуковіч узяў удзел у свяце з нагоды дня 8 сакавіка ў СШ № 5, дзе ён часта бывае з гутаркамі і лекцыямі. Святар павітаў настаўніц і вучаніц, пажадаў усім Божай дапамогі і блаславення, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі