“Ісламская дзяржава” ўжыла хімічную зброю

Ірак
Баявікі групоўкі “Ісламская дзяржава” ужылі снарады і ракеты з атрутным рэчывам пры абстрэле вёскі Таза на поўначы Ірака, пра што 10 сакавіка паведамілі курдскія паўстанцы, якія змагаюцца з ІДІЛ.

Камандуючы курдскімі фарміраваннямі байцоў “Пешмергі” Васта Расул паведаміў, што ісламісты выпусцілі па мясцовых жыхарах 24 снарады. Пацярпелыя перанеслі ўдушша і скурнае раздражненне, больш за 40 чалавек былі шпіталізаваны, ніхто з жыхароў не загінуў, паведамляе ru.euronews.com.

Авіяцыя кааліцыі, якую узначальваюцьЗША і Саудаўская Аравія, нанесла авіяўдары па пазіцыях ІДІЛ, дзе маецца хімічная зброя, у раёне Масула.

Іракскія ўрадавыя войскі працягваюць наступ. Ім удалося вызваліць ад ІДІЛ некалькі населеных пунктаў у ваколіцах горада Рамадзі.

У раёне Рамадзі, – да нядаўняга часу аднаго з трох галоўных фарпостаў ІДІЛ, – працягваюцца баі, горад часткова вызвалены урадавымі войскамі ад фарміраванняў ісламістаў. Паводле словаў губернатара правінцыі Анбар, адміністрацыйным цэнтрам якой з’яўляецца Рамадзі, горад разбураны на 80%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі